Лексіка маёмаснай сферы ў полацкіх граматах XIV - пачатку XVI ст.
Канцылярска-юрыдычныя дакументы, якія датычаць тэрыторыі Полацкага княства і Полацкай зямліІ}, як і іншыя ўзоры старабеларускай справаводчай дакументацыі ранняга перыяду, у лексічных адносінах блізкія да тагачаснай народнай гаворкі. У іх, хоць і ў неаднолькавай ступені, адлюстраваліся амаль усе разрады беларускіх намінацыйных сродкаў, што былі ў актыўным ужытку не толькі прывіле- яваных, але і ніжэйшых слаёў грамадства. Адну з буйных лексіка-тэматычных груп утвараюць тут словы, якія ўжываліся ў перыяд фарміравання мовы беларускай народнасці ў сацыяльна-эканамічнай сферы, характарызуючы маёмасны стан прадстаўнікоў насельніцтва, працэсы пераразмеркавання зямельных уладанняў паміж мяшчанамі, слугамі путнымі і баярамі, унутрыдзяржаўныя і міжнародныя гандлёвыя зносіны.
More...